РУ БЕ EN

РВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

14.03.2023

     Сення ў нашай установе адукацыі адбылося пасяджэнне раеннага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Крытэрыі падрыхтоўкі вучняў да выпускных экзаменаў. Пазакласная работа з мэтай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу ўрока”. У ходзе пасяджэння настаўнікі акрэслілі пытанні выпускнога экзамену па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і цэнтралізаванага экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, як паказчык сфарміраванасці прадметных кампетэнцый вучняў; выхаваўчых мерапрыемствах па беларускай мове і літаратуры, вызначылі шляхі развіцця творчых здольнасцей вучняў і іх настаўнікаў у кантэксце вывучэння беларускай мовы і літаратуры.

    Настаўнікамі школы Канцавенка Н.Л. і Шкода Н.Г. было падрыхтавана пазакласнае мерапрыемства «Беларусам я завуся, родным краем ганаруся». Усе прысутныя адзначылі высокі ўзровень мерапрыемстства.