Тыдзень роднай мовы
26.09.2022Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова" пачаўся з інфармацыйнай гадзіны “Роля роднай мовы ў жыцці сучаснага грамадства”. Знаёмства вучняў 5-11 класаў з роляй беларускай мовы сягоння ў жыцці кожнага грамадзяніна Беларусі на прыкладах культырных традыцый, гандлю, прамысловасці.
Удзельнікі конкурсу малюнкаў “Па старонках любімых кніг”, вучні 3—4 класаў, адлюстроўвалі ў сваіх малюнках любімыя творы знакамітых беларускіх пісьменнікаў Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багадновіча, У. Караткевіча.
16 верасня вучні 8 - 11 класаў пісалі рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Мэта дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы. А таксама магчымасць патрэніраваць сваю граматнасць, нагода успомніць тых, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі.
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” ужо не першы раз праходзіць у нашай установе. Так, і ў тыдзень роднай мовы, мерапрыемства прайшло ў выглядзе інтэлектуальнай гульні, якое ахапіла розныя ўзросты вучняў і розныя сферы выкарыстання. Удзел у акцыі прынялі вучні 5-11 класаў.
Галоўнай мэтай квест-гульні ”Фальклор, фальклор- душа народа” было – далучыць яка мага больш удзельнікаў сярод 7-8 класаў, каб яшчэ раз дакрануцца да вытокаў і душы народа.
Конкурс творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” сярод вучняў 8 - 11 класаў уразіў журы разнастайнымі творамі, сярод якіх: сачыненне, эсэ, вершы, казкі і апавяданні.
22 верасня стартавала адкрытая дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”. Для вучняў 5-11 класаў такі від конкурсу не стаў адкрыццем, бо ўжо прымалі ўдзел у падобным конкурсе абласнога значэння. Дзякуючы гэтаму конкурс атрымаўся святочным і дастаткова інфармацыйным.
Удзел у віктарыне “Лепшы знаўца роднай мовы” прынімалі вучні 5-6 класаў. Такога віду мерапрыемства дае магчымасць нашым вучням узнаўляць свае веды, адказна адносіцца да выканання заданняў павышанага ўзроўню, спаборнічаць паміж сабою і станоўча ўспрымаць проігрыш.
Гульня “Сцяжынкамі роднай мовы” праводзілася паміж вучнямі 4-х класаў. Вучням малодшых класаў пакуль цяжка размаўляць на роднай мове і такога віду мерапрыемства дапаможа зацікавіць у вывучэнні мовы, узбагаціць слоўнікавы запас.
23 верасня адбыўся старт творчай акцыі "Чытаем Максіма Танка разам". Навучэнцы 9-11 класаў, прынялі актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемства, чыталі вершы паэта, знаёмілі ўсіх прысутных з творчай дзейнасцю пісьменніка.
Лінгвістычнае спаборніцтва “Я люблю Беларусь” адбылося паміж вучнямі 9-11 классаў. Мэтай мерапрыемства было: развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, выяўленне здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.
Мы в соцсетях: